Ну добра, 1 лайк = 1 факт пра беларускую і не толькі архітэктуру 😉

favorite 46
message 44

1) Пачну з любімага: Чырвоны касцёл, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, пабудаваны НЕ ў неагатычным стылі, а ў неараманскім.

2) Рускі тэатр у Мінску гэта перабудаваная пасля вайны Харальная сінагога, выкананая ў рэдкім для Беларусі неамаўрытанскім стылі.

3) Сцены дваровых фасадаў тэатра, дарэчы, захавалі арыгінальную паласатую муроўку. Можаце падысці да агароджы і пераканацца ў гэтым

4) Быў у Мінску яшчэ адзін маўрытанец—яўрэйская бальніца (1828; цяпер 3-я ГКБ), якую напаткаў той жа лёс—перабудова ў класіцыстычным стылі

5) Увогуле неамаўрытанскі стыль - гэта такая жыдоўская настальгія па часах, калі ім добра жылося пад арабамі на Пірынейскім паўвостраве

6)Адзін вядомы архітэктар плакаў, калі зносілі помнік Сталіну. Справа не ў любові да правадыра, проста помнік быў дамінантай і трымаў плошчу

7) архітэктара Гусева, які спраектаваў штаб Беларускай ваеннай акругі ў Піянерскім парку выклікалі ў органы.

Справа ў тым, што першапачаткова будынак меў у плане форму Ш, а гэта, быццам бы, прамая падказка для варожых лётчыкаў, што тут штаб.

8) Тое, што Сталін сваім шырокім подпісам пазбавіў будынак КДБ другой вежы-бельведэра - легенда.

Высокі бельведэр замыкае перспектыву бульвара па Камсамольскай,на іншую частку будынка ніякія вуліцы не выходзяць і таму такой патрэбы няма

9) будынак ЦК КПБ у Мінску (цяпер Адміністрацыя прэзідэнта) быў дабудаваны нацыстамі

10) Пасля вызвалення горада свастыку з будынка ЦК КПБ збілі і затынкавалі, але ў дождж яна ўсё роўна выступала 😂

11) у канцы 1980х бакавыя крылы былі злучаны новым аб'ёмам, дзеля якога знішчылі ўсю гістарычную забудову ў квартале.

Мінула 40 гадоў пасля вайны, а нямецкія дыверсійныя атрады ўсё яшчэ знішчалі гістарычны Мінск. Ай-я-яй 😉

12) амаль уся шараговая гістарычная забудова беларускіх гарадоў - спадчына Расійскай імперыі, якую вы так ненавідзіце 😁

13) ад папярэдніх эпох засталіся хіба толькі храмы, часам палацы, некалькі ратуш ды трасіроўка вуліц

14) але ленінградскія архітэктары, якія прыехалі аднаўляць Мінск, пісалі, што яго архітэктура больш падобная да Вільні, Рыгі ды Таліна 😄

15) спачатку пасля вайны збіраліся аднавіць забудову Захар'еўскай, а галоўнай магістраллю горада зрабіць Кірава, але нешта пайшло не так)

16) Абарончыя храмы ў Беларусі будавалі не дзеля абароны ад знешніх ворагаў, а дзеля абароны ад суседзяў іншай веры

17) Сёння, у першы панядзелак кастрычніка, адзначаецца Сусветны дзень архітэктуры! Віншую ўсіх!

18) Маскоўскі Крэмль пабудаваны італьянцамі, якія, відавочна, натхняліся рэнесансным замкам Сфорца ў Мілане

19) у 2й пал. 18 ст. пачалася класіцыстычная перапланіроўка Крамля па праекце Бажэнава. Дзеля гэта была знесена частка сцяны і пара вежаў

Кацярына хутка змяніла сваё рашэнне і сцяну з вежамі адбудавалі наноў. Такі вось навабуд

20) Многія казачныя замкі і храмы Францыі - вынік творчасці архітэктара-рэстаўратара Віале-ле-Дзюка, які проста дадумаў сярэднявечныя руіны

21) Сёння дадумванне "як было" забараняе свяшчэнная для рэстаўратараў Венцыянская хартыя

22) Таму Новагародскі замак ніколі не адновяць, але вы заўсёды можаце ўздрачнуць на візуальную рэканструкцыю, зробленую літоўцамі 😉

23) пазаземныя цывілізацыі далі мая звышведы ва ўсіх галінах, але чамусьці забыліся расказаць пра пра арачныя скляпенні.

24) Такія ж несапраўдныя скляпенні рабілі "прасветленыя" народы Паўднёва-Усходняй Азіі, праз што памяшканні былі маленькімі і вельмі цёмнымі

25) у адрозненне ад Расіі, на Беларусі з круглых бярвенняў хаты не будавалі, бо мы Еўропа і мелі прыстасаванні для апрацоўкі дрэва 😆

26) і 2-павярховых хат не было зусім, у Расіі звычайная справа - на першым паверсе жывёлы, якія сваім цяплом грэюць людзей на другім паверсе

27) 😉 https://t.co/cUTz1ERHTp

28) Мірскі замак, верагодна, самы ўсходні помнік гатычнай архітэктуры ў Еўропе

29) замак заклалі не Радзівілы, а прадстаўнік баярскага роду Ільінічаў, які перайшоў у каталіцтва і атрымаў тытул графа Св. Рымскай імперыі

30) У часы Радзівілаў замак дабудавалі ў рэнесансным стылі і сялілі там удоваў валадароў Нясвіжа, каб вочы не мазолілі і галаву не дурылі

31) на столі адной з вежаў замка захаваліся язычніцкія роспісы (вось вам і праваслаўныя беларусы), але іх фотаздымкаў у інтэрнэце няма 😮

Мне з сябрамі іх паказваў рэстаўратар замка Бубноўскі : выглядаюць прыкладна як сатанінскія пентаграмы

32) Тураўская царква 12 ст. , якая пераўзыходзіла памерамі нават полацкую Сафію, была разбураная землетрасеннем у 1230 годзе

33) Хрысціянская сімволіка адыгрывала важную ролю ў нават у фартыфікацыі: слуцкія ўмацаванні мелі 12 бастыёнаў (апосталы) і цытадэль (Ісус)

Я, праўда, магу налічыць 14 "выступаў", але не буду спрачацца з мэтрамі

У Гомельскім палацы сёлета сфоткаў яе макет-рэканструкцыю

34) немцы стварылі генплан Мінска: на месцы гістарычнага цэнтра-скрыжаванне вялікіх магістраляў. Амаль дакладна гэты план рэалізавалі Саветы

35) Гітлер марыў стаць не мастаком, а архітэктарам

36) Пізанская вежа пачала "падаць" яшчэ ў час будаўніцтва, у выніку чаго яна атрымалася выгнутай як банан, хоць гэта не так заўважна.

>